Спадчына: Філімоненкава Раіса Мікалаеўна
Серада, 28 Чэрвень 2023 15:45
25 лютага 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Раісы Мікалаеўны Філімоненкавай (1948), вучонага ў галіне тэхналогіі швейнай вытворчасці, кандыдата тэхнічных навук (1982)
Раіса Мікалаеўна Філімоненкава (Кукіна) нарадзілася 25 лютага 1948 г. у г. Дуброўна Віцебскай вобласці. Пражывала ў г. Кобрыне з 1960 г. па 1968 г. Вучылася ў сярэдняй школе № 2, пасля заканчэння якой у 1968 г. паступіла ў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.
У 1973 г. Раіса Філімоненкава скончыла інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія швейных вырабаў» на выдатна, атрымала кваліфікацыю «Інжынер-тэхнолаг». Падчас навучання вяла актыўную грамадскую работу, атрымлівала стыпендыю імя У. І. Леніна, у 1971 г. была дэлегіравана на I Усесаюзны злёт студэнтаў СССР (Масква).